Прэзентацыя кнігі “Мая залатая Бенгалія” «My Golden Bengal»

Прэзентацыя кнігі перакладаў аднаго верша, напісанага выдатным індыйскім паэтам і мысляром, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1913 год Рабіндранатам Тагорам «Мая залатая Бенгалія» «My Golden Bengal» прайшла напярэдадні ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

У прэзентацыі прынялі ўдзел міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі Віктар Рыбак, Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Сангіта Багадур, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Мезенцаў, Часовы Павераны Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аман Кайрот Аманавіч, прадстаўнік Дзіцячага Фонду ААН ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь Рашэд Мустафа Сарвар, Першы сакратар Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Іван Башняк, Першы сакратар амбасады Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Зураб Чапідзэ, беларускія выдаўцы, творчая інтэлігенцыя.


Больш за гадзіну доўжылася ўнікальная падзея літаратурнай дыпламатыі. На розных мовах свету гучаў выбітны паэтычны твор, які з набыццём у 1970-ыя гады Бангладэш незалежнасці стаў гімнам краіны. Тут жа, у выставачнай зале музея, экспанаваліся і копіі графічных работ з серыі «Голад у Бенгаліі ў 1943 годзе» вядомага мастака Зайнула Абедзіна, многія працы якога былі выкарыстаны ў якасці афармлення пры стварэнні выдання.
У кнізе, якая была прэзентавана, прадстаўлены пераклады вершаванага твора на 50-ці мовах свету: беларускай (Марыя Кобец, Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч, Сяргей Панізнік, Надзея Салодкая), рускай (Валерый Казакоў), аварскай (Рабадан Магамедаў), агульскай (Шаміль Лутаў), азербайджанскай (Гюнэль Шамілкізі), англійскай (Таццяна Сівец), арабскай (Раед Аніс Аль-Яшы), балкарскай (Саліх Гуртуеў), башкірскай (Гульнара Хальфітдзінава, Зульфія Хананава), грэчаскай (Хрыстас Кукіс), грузінскай (Маквала Ганашвілі), даргінскай (Амінат Абдулманапава, Пацімат Курбанава), інгушскай (Хаваш Накастоеў), італьянскай (Клаўдзіа Пічына), казахскай (Шашымбай Сарыеў), калмыцкай (Рыма Ханінава), карацінскай (Хізры Асадулаеў), кітайская (Юй Цзянь Фан), карэйскай (О Се Гын), кумыксай (Багавутдзін Самадаў (Байканлы, Яраш Бійдулаеў), курдскай (Князь Мірзоеў), лакскай (Хізры Іліясаў, Пацімат Рамзанава), лязгінскай (Ахмед Махмудаў), лух’я, луа, суахілі (Хілары Майнга), македонскай (Борчэ Панаў), малайскай (Саед Мохд Закір), марыйскай (Генадзь Аяр), мангольскай (Бадам-Ачырын Галаарыд), нідэрландскай (Бранка Шкорыч), нагайскай (Анварбек Култаеў), польскай (Міра Лукша), сербскай (Даяна Лазаравіч), славацкай (Звонка Танэскі), табасаранскай (Сувайнат Кюрэбекава), тайваньскай (Юй Цзянь Фан), татарскай (Рэнат Харыс), турэцкай (Месут Шэнол), туркменскай (Чэмен Анабердыева), удмурдскай (Вячаслаў Ар-Сяргі), уйгурскай (Ахметжан Срапілаў), украінскай (Глеб Кудрашоў), урду (Махамад Шаназар), хіндзі (Сурэндр Радхуваншы), цахурскай (Валех Гамзат, Курбан Умараў), чарнагорскай (Слабадан Вуканавіч, Наташа Лечыч), чачэнскай (Адам Ахматукаеў, Пецімат Пецірава), чувашскай (Валеры Тургай), шорскай (Любоў Арбачакава).


Складальнікамі кнігі выступілі міністр інфармацыі РБ Аляксандр Карлюкевіч і бангладэшскі ініцыятар праекту Музахідул Іслам. У міжнародны рэдакцыйны савет увайшлі Алесь Карлюкевіч, Марыя Кобец, Музахідул Іслам (Беларусь), Юрый Шчарбакоў, Марат Гаджыеў, Керымхан Умаханов (Расія), Святлана Ананьева (Казахстан), Рыяз Хайдар (Бангладэш). Выдаўцом кнігі выступіў Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа на чале з Ігарам  Маланяком.


Як было пазначана падчас прэзентацыі, выданне кнігі аднаго верша вялікага Рабіндраната Тагора на мовах народаў свету стане добрым прыкладам літаратурнай дыпламатыі, праявай сяброўскага стаўлення беларусаў, Рэспублікі Беларусь да краіны Бангладэш і яе народу.
Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

(Фотаздымкі прадастаўлены Нацыянальным гістарычным музеем).