Працягваецца падрыхтоўка да юбілейнага XXV Дня беларускага пісьменства

Менш двух тыдняў засталося да пачатку святочных мерапрыемстваў, прысвечаных XXV Дню беларускага пісьменства, які пройдзе ў гэтым годзе ў Іванава.

Першага верасня практычна цалкам будзе прысвечана літаратуры. Так, у раённым музейным комплексе імя Напалеона Арды пройдзе міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў ”Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго“. Плануецца, што ў дыскусіі возьмуць удзел прадстаўнікі 15 краін. Арганізатарамі круглага стала выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Іванаўскі райвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі Дом ”Звязда“, Выдавецтва ”Мастацкая літаратура“.
У раённай бібліятэцы імя Фёдара Панфёрава збяруцца ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі ”Іванаўскія чытання“. На гарадской плошчы разгорнуцца павільёны традыцыйнага «Фестывалю кнігі і прэсы», падчас якога адбудуцца аўтограф-сесіі беларускіх пісьменнікаў, прэзентацыі лепшых выданняў мастацкай, навуковай і дзіцячай літаратуры, адбудзецца грамадска-культурная акцыя ”Чытаем Купалу разам“.
Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый на два дні ператворыцца ў адну вялікую экспазіцыйную пляцоўку. Тут можна будзе пазнаёміцца з выставай, прысвечанай 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай ”Буквар“, экспазіцыяй галаграм старадрукаваных кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выставай кніг з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, дакументальнымі выставамі, прысвечанымі творчасці Я. Коласа, М. Зарэцкага.
Увечары ў цэнтры адбудзецца фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“, прысвечанага Году малой радзімы. Арганізатары конкурсу – Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ ”Сталичнае тэлебачанне“, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі“.
Усяго на 1 і 2 верасня ў Іванава запланавана каля 80 святочных мерапрыемстваў.

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.