Плённае супрацоўніцтва прадаўжаецца
Год ідзе да завяршэння. Завяршаюцца і запланаваныя на гэты год сустрэчы з чытачамі ў крамах “ААТ “Белкніга”, з якімі пісьменнікі ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” плённа супрацоўнічаюць ужо другі год.
21 лістапада ў кніжнай краме “Спадчына М” горада Маладзечна адбылася сустрэча з вядомым паэтам, аўтарам і выканаўцам песень з Вілейкі Уладзімірам Цануніным.
На сустрэчу з таленавітым творцам прыйшлі старшакласнікі Маладзечненскай сярэдняй школы №8. Падтрымаць Уладзіміра Цануніна вырашылі члены Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, якія жывуць у Маладзечна: Аркадзь Жураўлёў, Тамара Бярэзіна, Валерый Хіхіч. Яны таксама прыйшлі на сустрэчу, пазнаёмілі слухачоў са сваёй творчасцю і з задавальненнем паслухалі выступленне таленавітага вілейчаніна.
Прэс-цэнтр МАА ГА СПБ