Пісьменнікі Міншчыны віншуюць хлебаробаў вобласці са святам «Дажынкі-2022»!

Пісьменнікі Міншчыны віншуюць хлебаробаў вобласці са святам «Дажынкі-2022»!

ТАБЕ, ХЛЕБАРОБ!
!
Ну вось і дачакаліся — Дажынкі:
Гуляй, зямелькі роднай гаспадар!
Па небу хмары ходзяць у абдымку,
Нясецца вецер, быццам, на пажар.
Ты заслужыў па праву гэта свята —
У полі недаспаў і недаеў.
А каравай прыгожы, наздраваты —
Такога не прысніш, каб і хацеў.
Я да зямелькі пакланюся нізка
Тваім рукам, кармілец-хлебароб,
За кожны бохан, абаранкаў нізку,
За кожнае зярнятка, кожны сноп!
!
Лёля Багдановіч, 20.09.2022 г.
Прэс-служба МАА СПБ