Пісьменнікі Міншчыны ў Вязынцы

137-мы Дзень нараджэння Янкі Купалы сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі адзначалі сярод шматлікіх прыхільнікаў паэтычнай беларускай спадчыны на тэрыторыі філіяла музея вялікага беларускага Песняра ў вёсцы Вязынка Мінскага раёна. Супрацоўнікі музея і мясцовыя ўлады сустрэлі гасцей караваем і песнямі. Ля помніка знакамітаму паэту слова трымалі вядомыя сучасныя паэты і прадстаўнікі Маладзечненскага райвыканкама. Пасля аматары беларускай паэзіі і песні сабраліся ў імправізаванай зале – на зялёным ліпеньскім лузе ля хаты, дзе вісіць калыска, у якой гушкалі маленькага Янку, каб пачуць выступленні яго паслядоўнікаў.

 

Сярод выступоўцаў былі і прадстаўнікі Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Старшыня аддзялення Святлана Быкава павіншавала прысутных са святам і прачытала ўрывак са сваёй паэмы “Легенда Заслаўя”, прысвечанай гісторыі ўзнікнення яе роднага горада.

Свае вершы, прысвечаныя Янку Купалу і беларускаму Слову,  чыталі паэты Яўген Пясецкі і Лёля Багдановіч. Паэт і бард з Вілейкі Уладзімір Цанунін акрамя дэкламавання вершаў, спяваў песні.

Прэс-Цэнтр МАА ГА СПБ

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.