Патрыятычны дыялог пакаленняў
29 студзеня з пагранічнікамі вайсковай часткі 1463, якая знаходзіцца ў Дзяржынску, сваімі творчымі набыткамі і паэтычнымі адкрыццямі падзялілася член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік.
Гэта быў дыялог-разважанне, у якім абмяркоўваліся шматлікія пытанні. Сярод іх была і тэма павагі да маці, якая нарадзіла, і маці-Радзімы. Паэтычным словам абгрунтоўвалася неабходнасць захавання нашчадкамі гістарычнай памяці дзеля міру ў роднай краіне і на Зямлі. Разважалі пра сяброў і сяброўства і іх выключнае значэнне ў жыцці чалавека.
Напрыканцы сустрэчы паэтка пажадала ваеннаслужачым сумленна служыць сваёй Айчыне, падкрэсліўшы іх значнась у ахове міру і шчасця беларусаў.
Прэс-служба МАА СПБ