Пасляслоўе паэтэсы Лёлі Багдановіч, уражанай святам беларускага пісьменства ў Добрушы

Пасляслоўе паэтэсы Лёлі Багдановіч,

уражанай святам беларускага пісьменства ў Добрушы

 
ПРАЗ ПРЫЗМУ АБЛОКАЎ…
.
Праз прызму аблокаў
Задумлівым вокам
Выглядвала сонца
З цяплом у далоньцы.
.
Прасіла мілосці
Наведацца ў госці
На нашу зямельку
Ў святочну нядзельку.
.
Ды шэрыя хмары
Закрэслілі мары:
І дожджык пасыпаў,
І вецер усхліпваў –
.
Злавалася восень.
Ды раптам з нябёсаў
Маленькі, гуллівы,
Відаць, асаблівы
.
Праменьчык саскочыў
І сум той сурочыў.
І дзень заўсміхаўся,
У радасць прыбраўся.
.
Заззяла нанова
Матульчына слова.
Гучала, як гуслі, 
Насуперак скрусе
.
У Добрушы стольным
Прыгожа і вольна!

.

04-06.09 – 2022 г.