Памяці Рэгіны Рэўтовіч
Памяці Рэгіны Рэўтовіч
Памяці Рэгіны Рэўтовіч
Не стала сяброўкі маёй.
Галосіць вятрамі зіма.
Гняце тэлефон цішынёй.
Там нашы размовы цяклі.
Іх зараз мне так нестае!
Там думкі Рэгіны жылі
У вершах узнёслых яе.
Нялёгкім жаночы быў лёс.
Не песціў душу – гартаваў.
І талент пісьменніцкі рос,
Калоссем буйным выспяваў.
Паэзія ў сэрцы ўзышла.
Яна пульсавала ў крыві.
Магутныя крылы дала,
Наказвала творцы: «Жыві!
Пішы! Аздабляй гэты свет
Праменнямі вершаў сваіх!»
Выконваўся той запавет
Да скону імгненняў жывых…
Любіла людзей і жыццё.
Шукала асновы асноў.
Не ўладна над ёй небыццё.
Саткала бяссмерце са слоў.
Памяці Рэгіны Рэўтовіч
Галіна Нупрэйчык