Памяці пісьменніка-краязнаўцы

увеличить размер шрифта ÐŸÐ°Ð¼ÑÑ†Ñ– пісьменніка-краязнаўцы

 У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі ў Мар’інай Горцы прайшла сустрэча ў знак 80-гадовага юбілею члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Браніслава Зубкоўскага.

На творчую імпрэзу ў гонар пісьменніка-земляка прыйшлі настаўнікі, бібліятэкары, родныя і блізкія Браніслава Аляксандравіча. Ураджэнец Мар’інай Горкі, ён і пражыў тут многія дзесяцігоддзі, да самай смерці. Браніслаў Зубкоўскі – аўтар многіх апавяданняў на коласазнаўчую тэму. Гэтаму прысвечаны дзве кнігі празаіка. Разам з Анатолем Ярохіным Б. Зубкоўскі напісаў аповесць пра воіна — “афганца” Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка.

На здымку: Браніслаў Зубкоўскі, Аляксандр Ісачанка, Міхаіл Карнейчык, Іван Габец, Мікалай Чыбісаў. (Фота: Пухавіцкія навіны)

Многа сіл і старанняў мар’інагорскі настаўнік аддаў вывучэнню дзіцячай літаратуры Беларусі. Напісаў досыць шамт рэцэнзій, артыкулаў, прысвечаных творчасці пісьменнікаў, якія працавалі для юнага чытача.

На імпрэзе сваімі ўспамінамі пра Браніслава Зубкоўскага падзяліліся дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч, жонка літаратара – Ірына Зубкоўская, калега па настаўніцкай працы – Міхаіл Калацэй. Удзел у сустрэчы прыняла намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Бажэна Мацюк.

Алесь Карлюкевіч

«Созвучие»

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.