Пайшоў з жыцця паэт Уладзімір Ласенка
На 86 годзе пасля працяглай хваробы пайшоў з жыцця адметны паэт, былы старшыня рэвізійнай камісіі Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Міхайлавіч Ласенка.
Пісьменнік нарадзіўся ў 1938 годзе ў Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). Не адзін дзясятак гадоў аддаў ваеннай службе ва Узброеных сілах СССР. Палкоўнік у адстаўцы. Воін-інтэрнацыяліст, доўгі час знаходзіўся ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы ў якасці ваеннага спецыяліста. Мае дзяржаўныя ўзнагароды. Аўтар кніг «Грани», «От сердца к сердцу», «С совестью своей наедине», «Откровенно говоря». Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя А.Г. Няболсіна (г. Санкт-Петярбург, 2005), Мінскай абласной літаратурнай прэміі ў намінацыі “Паэзія” (2011).
Пісьменнікі Міншчыны смуткуюць і спачуваюць родным і блізкім Уладзіміра Міхайлавіча.
Мінскае абласное аддзяленне СПБ