“Паэзіі і музыкі спатканне”

“Паэзіі і музыкі спатканне” –  так называлася літаратурна-музычная сустрэча, якую ладзілі ў імправізаванай зале фае Валожынскага раённага цэнтра культуры ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” . Вершы “рунеўцаў” чыталі як самі аўтары, так і супрацоўнікі раённага цэнтра культуры і цэнтральнай раённай бібліятэкі. Цудоўнай аздобай паэтычным радкам стала жывая музыка. Вершы гучалі пад акампанімент Дзмітрыя Завацкага (гітара), Вольгі Віршыч (цымбалы) , Ангеліны Пекар і Яўгеніі Карповіч (скрыпкі), а таксама пад музычныя фанаграмы. Прагучалі таксама песні па словы Міхася Курылы “Дзве зоркі” (у запісе) і Зінаіды Гасціловіч “Песняру беларускай зямлі” ў выкананні аўтара музыкі Дзмітрыя Краскоўскага.
Такое спатканне паэзіі і музыкі, якое вельмі спадабалася прысутным, паклала пачатак цыклу падобных сустрэч у будучым.

Валянціна Гіруць-Русакевіч,
кіраўнік народнага літаратурна- мастацкага
аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК.