«Паэзіі акрыленая муза…». Сусветны Дзень паэзіі ў Валожыне

 

                                 “Паэзіі акрыленая муза” –

 так называлася літаратурная гасцёўня, прысвечаная  Сусветнаму дню паэзіі, якая прайшла 21 сакавіка па ініцыятыве кіраўніка народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры, члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі  Валянціны Гіруць-Русакевіч  на базе  цэнтральнай раённай бібліятэкі. Супрацоўнікі бібліятэкі аформілі  выставу кніг як паэтаў- класікаў так і ўдзельнікаў творчай суполкі Валожыншчыны, падрыхтавалі мультымедыйную прэзентацыю.  Свае творы пра пачуццё, падуладнае ўсім узростам дарылі  чытачам бібліятэкі  Марыя Шакун, якая таксама з’яўляецца членам абласнога аддзялення СПБ, удзельнікі “Руні” Сяргей Маляўскі, Галіна Радына-Марцінкевіч, Надзея Агіевіч, Людміла Садоўская. У запісу прагучалі верш члена МАА  ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  Міхася Курылы  ў аўтарскім выкананні і песня запісаная на яго словы расійскім сябрам па інтэрнэце. Было прапанавана і слухачам пачытаць любімыя імі творы. Завяршыла сустрэчу сваімі разважаннямі і вершамі  пра Паэзію і Каханне  Валянціна Гіруць-Русакевіч, якая і вяла гасцёўню разам з Аленай Сугака.

Прэс-цэнтр МАА ГА СПБ