Паэтычнае слова Міншчыны – на міжнароднай кніжнай выстаўцы
У Дзень Рэспублікі Беларусь на ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы на пляцоўцы Мінскай вобласці гучала беларускае паэтычнае слова намесніка кіраўніка абласной пісьменніцкай арганізацыі Рагнеда Малахоўскага. Аўтар прэзентаваў сваю новую кнігу вершаў “Шлях слязы”, выдадзеную ў выдавецкім доме “Звязда”. Заахвочаныя слухачы цікавіліся творчым шляхам пісьменніка, яго творчымі планамі. Сустрэча прайшла ў неафіцыйнай сяброўскай атмасферы.
Прэс-служба МАА СПБ