«Паэты планеты супраць вайны». Індыя. Рэшма Рамеш

ІНДЫЯ

Рэшма РАМЕШ

Рэшма Рамеш – сучасная індыйская  паэтэса, адзначаная шматлікімі паэтычнымі ўзнагародамі ў многіх краінах свету. Аўтар 2-х кніг паэзіі, сааўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў і анталогій, у тым ліку ў Калумбіі, Малайзіі, Манголіі, Сербіі, Турцыі і інш.
Вершы Рэшмы Рамеш перакладзены на албанскую, бенгальскую, італьянскую, малайскую, мангольскую, сербскую, турэцкую, французскую, хіндзі мовы.
Вершы піша на англійскай і мове каннада*.
У перыядычным друку Індыі выступае з артыкуламі разнастайнай тэматыкі, займаецца фотамастацтвам. Асноўны від працоўнай дзейнасці – стаматолаг-хірург у горадзе Бангалор.
Жыве ў горадзе Бангалор.

ГЭТА НЕ ВЕРШ

Гэта не верш,
Гэта плоць, напоўненая словамі,
што выйшла на шпацыр у каменданцкі час.
Гэта рыбныя косткі пад назвай “Песня”,
Канверт без подпісу,
Шэрыя слупы палымнеючых Чынар**,
Здача паловы прыгатаванага хлеба,
Пустыя чорныя дошкі ў асірацелых школах,
Холад снежнага покрыва ў Гупкары***,
І бляск, што назаўжды знікае ў збянтэжананых зрэнках.

Гэта сведчанне таго, што пуля знайшла свайго героя,
Вар’яцтва дзядзькі па матчынай лініі,
Аскепак знямоглага прабачэння
ў байніцах вачэй, на твары з высунутым языком,
Гэта барвенак, прасякнуты адчайнай мальбой.

Гэта не верш,
Таму што  ёсць яшчэ час
напісаць сапраўдны твор.
Ёсць і месца, якое не зведаў ніколі,
Ёсць і мажлівасць прачуць галасы
апусцелых жытлаў.
У каго ёсць час?
У каго ёсць час паглядзець у вочы людзей
што рызыкуюць заўтра патрапіць у магілы?

Калі ты выпадкова забыўся
як звычайна гэта здараецца?..

Гэта не верш…

                                            З каннада. Пераклад Марыі Кобец

__________

Каннада (ಕನ್ನಡ, kannaḍa) — дравідыйская мова, распаўсюджаная ў Паўднёва-Заходняй Індыі, пераважна ў штаце Карнатака. Родная мова прадстаўнікоў народа каннара і афіцыйная мова індыйскага штата Карнатака («Краіна каннада», былы Майсур). З’яўляючыся роднай мовай для 38 млн. чалавек, каннада адносіцца да чатырох буйных паўднёва-індыйскіх моваў і 23-х афіцыйных моваў Індыі. У якасці другой мовы на каннада размаўляюць прыкладна 13 мільёнаў чалавек;
Чынар (платан) – даўгавечнае дрэва з прыгожым буйным ападаючым лісцем. Разводзіцца як паркавае і алейнае дрэва ў Паўднёвых частках былога СССР;
Гупкар – індыйскі горад у штаце Джамму і Кашмір. Джаму і Кашмір (догры जम्मू और कश्मीर, урду جموں اور کشمیر, Ладакх. ཇ་ མུ་ དང་ ཀ་ ཤི་ མིར ་., англ. Jammu and Kashmir) — штат на поўначы Індыі. Найбуйнейшы горад і летняя сталіца штата — Срынагар, зімовая сталіца — Джаму. Насельніцтва — 12 548 926 чалавек ( дадзеныя 2011 года).

Версія верша на мове каннада:

ಇದು ಕವಿತೆಯಲ್ಲ
ಇದು ಕರ್ಫ್ಯೂನಲ್ಲಿಹೆೊರನಡೆದ ಮ ಾಂಸ ತುಾಂಬಿದ ಪದಗಳು
ಹಾಡು ಎಂಬ ಮೀನಿನ ಮೂಳೆಗಳು
ಪದಗಳಿಲ್ಿದ ಲಕೊೀಟೆ
ಸುಡುವ ಚೀನಾರು ಮರಗಳ ಗಂಟಾಗಿರುವ ನೆರಳು
ಇದು ಅರ್ದ ಬೆಂರ್ ಅನನರ್ ಶರಣ ಗತಿ
ಶ ಲೆಗಳಲ್ಲಿಖ ಲ್ಲ ಕಪಪು ಬೆೊೋರ್ಡೂ
ಇದು ಗುಪಕರ ನಲ್ಲಿಹಿಮದ ಮೌನ
ನಿಮಮ ಕಣ್ುುಗಳಲ್ಲಿಮರೆಯ ಗುತಿಿರುವ ಬೆಳಕು
ಇದು ಗುಂಡಿಗೆ ಸಿಕ್ಕಿಬಿರ್ದಸಾಕ್ಷಿ, ಚಿಕಕಪುನ ಹುಚ್ುು
ಉಂಡೆಗಳಿಗೆ ಬಿರ್ದಕಣ್ುುಗಳ ಹಾಗು ಓರೆಯ ದ
ನ ಲ್ಲಗೆಯ ಕ್ಷಮೆಯ ತಿೋಕ್ಷ್ಣಗಳು
ಪ್ ಾರ್ೂನೆಯಲ್ಲಿನೆನೆಸಿದ ಪ್ೆರಿವಾಂಕಲ್
ಇದು ಕವತೆಯಲ್ಿ
ಯ ಕೆಾಂದರೆ ಯ ರಿಗೆ ಇದೆ ಸಮಯ
ಎಾಂದಿಗೊ ಭೆೋಟಿ ನಿೋಡದ ಸಥಳ ಕವತೆ ಬರೆಯಲ್ು
ಯ ರಿಗೆ ಸಮಯವದೆ ಖ ಲ್ಲ ಮನೆಯ
ಧ್ವನಿಗಳನುು ಕೆೋಳಲ್ು
ನ ಳೆ ಸಮಾಧಿಗಳಳಲ್ಲ ಕಣ್ಮರೆಯ ಗಬಹುದ ದ
ಜನರನುನ ಕಣ್ುಲ್ಲಕಣ್ಣುಟು ನೆೊೋಡಲ್ು ಯ ರಿಗೆ ಸಮಯವದೆ?
ಮರೆಯಬೆೀಡಿ ಇದು ಕವತೆಯಲ್ಿ