«Паэты планеты супраць вайны». Албанія. Агрон Шэле

АЛБАНІЯ
Агрон ШЭЛЕ

Агрон Шэле нарадзіўся 7 кастрычніка 1972 годзе ў вёсцы Лескай, бліз горада Пермет, Албанія. З’яўляецца аўтарам трох кніг раманаў , трох зборнікаў вершаў, а таксама двух кніг паэтычных зборнікаў галасоў Міжземнамор’я (разам з Клаўдзіа Пічына (Італія). Агрон Шэле з’яўляецца каардынатарам міжнародных анталогій: «Адкрыты завулак-1», «Пегасіяда», «Адкрыты завулак-2», часопіса «ATUNIS» (№ 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8) і « Atunis Galaxy »,«Antholgy 2018 ». Ён лаўрэат шэрагу міжнародных літаратурных прэмій. З’яўляецца членам Албанскай асацыяцыі пісьменнікаў, членам Сусветнай асацыяцыі пісьменнікаў у Агаё, ЗША, а таксама шэрагу іншых пісьменніцкіх арганізацый свету. Яго творы апублікаваны ў многіх газетах, нацыянальных і міжнародных часопісах, сусветных зборніках. У цяперашні час пражывае ў Бельгіі і працягвае прысвячаць свой час і намаганні публікацыі літаратурных твораў з усяго свету. Да ўдзелу ў глабальнай гуманітарнай акцыі “Паэты планеты супраць вайны” Агрон Шэле даслаў верш, прысвечаны тэме бежанцаў падчас косаўскіх падзей 1990-х гг*.

_________

* У 1990-х узброены канфлікт паміж уладамі Сербіі і косаўскімі албанцамі стаў адным з самых рэзанансных эпізодаў грамадзянскіх войнаў у былой Югаславіі — скончыўся ён толькі пасля таго, як сілы НАТА пачалі бамбіць Бялград. Крыху больш за 10 гадоў таму — у лютым 2008 года — Косава абвясціла сваю незалежнасць ад Сербіі.

…Калі паветра пахне болем зямлі

Я ведаю!..

Я ведаю –
Аднойчы ты зразумееш,
Што пакінутыя пёркі – доказ палёта птушкі.
Яны пакінуты далёка за гарызонтам,
І няма магчымасці вярнуцца,
Няма прытулку,
Адно толькі крыўда, глыбокая крыўда
Беззваротнасці,
Адно толькі вар’яцкі гнеў.

Я ведаю –
Гэтая эміграцыя не мае мае нічога агульнага
Ні з дажджлівымі днямі, ні з квеценню кветак.
Гэта жудасны віраж у часе, калі паветра пахне болем зямлі.
Гэта смерць нявінных, страціўшых сэнс у жыцці,
даведзеных да вар’яцтва.

Я ведаю,
Што цемень прыносіць самотныя ночы.
Ні святло, каторае дорыць табе надзею,
Ні мары, якія дораць надзею на свабоду,
Ні будучыню.
Адно толькі світанне, змежаванае з ценем жыцця сярод хаасу,
Адно толькі адчуванне атрутнасці разбітых мрояў.

Я ведаю –
Толькі крык разбурыць сцены зламаных успамінаў,
І тое, што памерла, наноўку ўваскрэсне.
Няма болей зайздрасці ў патрапіць у павуціну,
Адно толькі ненажэрны натоўп і некараваныя каралі.

З албанскай. Пераклад Марыі Кобец

Unë e di…!

Unë e di,
se një ditë do kuptosh,
pendët mbetur shenjë të zogut fluturim
rrahur krahët fort
e humbur tutje verdhësisë horizont,
pa kthim,
pa fole
zemërimit nga përtejretë,
rendur sa më larg
ankthit të hijes ndjekur.

Unë e di,
se ky shtegëtim nuk ngjan me atë të stinës së shirave,
as me rikthimin e luleve në lëndinë
është një ikje e pazakontë,
kohës, kur ajri si në eter mbytës
kundërmon dhimbjen e tokës
vdekjes, së gjetheve pafajësi poshtë këmbëve të thëllimit
dhe zhveshjes së pemëve kufomë, gjer në marrëzi.

Unë e di,
se kufijtë e errëtisë mbjellin natë
pa shkëlqim,
pa dritën, që lahet syve të shpresës
me ëndrra të plagosura lirie,
pa të nesërme,
por me një agim varur hijeve të jetës
në kaos,
dejeve të helmatisur
nga pesha e vullneteve të ndrydhur.

Unë e di,
se klithma e egër do i shembë muret e ngritur
kufizimit memorie
dhe gërmadhat e mbetura do kthehen në relike,
të asaj që blatuan mërisë më të thellë
në rrjeta merimage
turmat e etura herezi,
dhe mbretrit e vetëshpallur, pa kurorë!

Бежанцы з Албаніі спрабуюць патрапіць у Італію Сакавік, 1991г. Фота з сеткі Інтэрнэт