Падарожжа ў краіну загадак і небыліц з Людмілай Круглік

16 чэрвеня ў межах акцыі “Лета з добрай кнігай”, у дзіцячым адзяленні Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча вучняў чацвёртых класаў сярэдняй школы №4 з членам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Круглік пад назвай “Падарожжа ў краіну загадак і небыліц”. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве. Дзеці радаваліся, калі трэба было выпраўляць небыліцу. Кожны вучань атрымаў ад аўтара закладку з загадкай. Напрканцы настаўнікі і вучні шчыра падзякавалі выступоўцу.

Прэс-служба МАА СПБ