Паўлінка запрашае ў Акопы!

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

сумесна з турыстычнай кампаніяй ТАА “Вегатур”

запрашаюць наведаць новы праект “Паўлінка ў Акопах”.

Дата правядзення: 25 ліпеня (субота)

11.00 — пачатак праграмы

(10.00 — ад’езд на аўтобусе ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)

Кошт:

Для дарослых – 4 рублі

Для дзяцей – 2 рублі

Праезд у аўтобусе па маршруце Мінск-Акопы-Мінск – 7 рублёў (+ экскурсія па дарозе).

Месца правядзення: філіял “Акопы” (в. Харужынцы, Мінская вобласць, Лагойскі раён).

 Апісанне праекта:

3-х гадзінная інтэрактыўная праграма з паглыбленнем у атмасферу беларускага побыту пачатку 20 стагоддзя.

1 частка. Інтэрактыўная экскурсія па музеі.

2 частка (на тэрыторыі філіяла). Удзел у беларускім кірмашы разам з героямі п’есы «Паўлінка».

На тэрыторыі філіяла адноўлены аб’екты кірмашовай плошчы пачатку 20 стагоддзя, дзе госці адчуюць атмасферу народнага гуляння і атрымаюць асалоду ад нацыянальнага каларыту:

— наведаюць карчму «Апошні грош» і пакаштуюць беларускія закускі;

— пазнаёмяцца з традыцыйнымі рамёствамі і паспрабуюць свае сілы ў вырабе разнастайнай прадукцыі;

— набудуць вырабы народных умельцаў і натуральныя беларускія прадукты;

— паглядзяць выступленне тэатральных, музычных і цыркавых калектываў;

— правераць сябе на сілу і спрыт на атракцыёнах.

3 частка (на тэрыторыі філіяла). Пасля кірмашу ўсіх да сябе ў госці запрашае сям’я Крыніцкіх (Сцяпан і Альжбета). Далейшыя падзеі будуць адбывацца на галоўнай сцэне, а гледачы стануць іх актыўнымі ўдзельнікамі.

Госці садзяцца за сталы і лаўкі, Паўлінка падае беларускі нацыянальны пачастунак, адначасова на сцэне пачынаецца паказ ўрыўка са спектакля «Паўлінка». Афарызмы, якія сталі класікай, беларускія народныя песні і прыпеўкі нікога не пакінуць абыякавымі, і вядома, ніхто не зможа ўседзець на месцы, калі музыкі зайграюць польку, лявоніху і шляхетны падэспань.

Аднойчы наведаўшы гэта неверагодна маляўнічае месца, вы будзеце распавядаць пра яго сябрам і знаёмым, а таксама марыць прыехаць сюды зноў і зноў!

Даведкі на сайце http://paulinka.tilda.ws/  і па тэлефонах: 

  • МТС 8 029 306 78 55 (“Вегатур”).
  • 8017 327 78 66 (музей);