Новыя кнігі пісьменнікаў Міншчыны
Апошнім часам пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення СПБ парадавалі чытачоў сваімі новымі кнігамі.
У ВД “Звязда” убачыла свет асобнай кнігай паэма Святланы Быкавай “Легенда Заслаўя”. Гэта ж выдавецтва надрукавала прыгодніцкі раман Ганны Альхоўскай “Холодный расчёт”. Прыватнае выдавецтва “Книжный Дом” выпусціла ў серыі “Большая переменка” чарговыя кнігі вядомага дзіцячага пісьменніка Сяргея Клімковіча “Уроки могут подождать” и “Шутки в сторону”. Ірына Карнаухава выдала зборнік п’ес для дзяцей і дарослых пад назвай “Шут и Король” и другие…”, а Славамір Даргель – кнігу вершаў “Исповедь моей души”.
У Год якасці бібліятэкі вобласці і краіны папоўніліся якаснымі літаратурнымі творамі на розны чытацкі густ.
Прэс-служба МАА СПБ