НОВАЯ КНІГА ПЕРАКЛАДАЎ СВЯТЛАНЫ БЫКАВАЙ

УЗБЕКІСТАН – БЕЛАРУСЬ.
НОВАЯ КНІГА ПЕРАКЛАДАЎ СВЯТЛАНЫ БЫКАВАЙ
Святлана Быкава, якая сёння ўзначальвае Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз
пісьменнікаў Беларусі”, апошнім часам шмат рупіцца на перакладчаскай ніве. Яна перавяла на
беларускую мову вершы паэтаў Расіі, Германіі, Сербіі, Славакіі, Пакістана, Бангладэш,
Узбекістана, Украіны, Башкірыі, Кіргізіі, Чувашыі, Хакассіі. Яе пераклады друкаваліся ў
рэспубліканскіх перакладчаскіх альманахах “Далягляды”, у часопісах “Полымя” і “Маладосць”.
Вершы Святланы Быкавай перакладзены на англійскую, сербскую, польскую, узбекскую,
башкірскую мовы і публікаваліся на старонках замежных перыядычных выданняў
(“Хоризонт” (Сербія), “Ностарин” і «Китоб дунёси» («Свет кніг») (Узбекістан), “Александръ” и “Берега” (Расія), “Доля”, “Долька” (Рэспубліка Крым), “Акбузат” (Рэспубліка Башкірыя), а таксама ў замежных альманахах і анталогіях.
У мінулым годзе ў горадзе Бялградзе (Сербія) вышла кніга дзіцячых вершаў Святланы
Быкавай пад назвай “Сунчев зечиħ” (“Сонечны зайчык”) , перакладзеных на сербскую мову. У 2020-м годзе ў Сімферопальскім выдавецтве “Доля” была выдадзена кніга перакладаў Святланы Быкавай вершаў паэтаў Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Крым пад назвай “Ради умножения любви / Дзеля памнажэння любові”.
І вось яшчэ адна цудоўная навіна: у Беларусі пабачыла свет кніга перакладаў Святланы
БЫКАВАЙ пад назвай «TUSHOVLANGAN SHAMOL / CТРЫНОЖАНЫ ВЕЦЕР». У зборнік
увайшлі пераклады з узбекскай мовы вершаў і дзённікавых запісаў вядомай узбекскай
паэтэсы, празаіка і журналіста Хасіят РУСТАМ (Хасіят Рустамавай). Дызайн вокладкі
выкананы сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, супрацоўніцай Мінскага абласнога
аддзялення СПБ Таццянай КАЛЕНІК.
Мінскае абласное аддзяленне віншуе Святлану Быкаву з выданнем кнігі і жадае ёй далейшых
творчых поспехаў!
               Прэс-служба МАА ГА СПБ