НЕСУР’ЁЗНА ПРА СУР’ЁЗНАЕ. І ПРА ІНШАЕ

НЕСУР’ЁЗНА ПРА СУР’ЁЗНАЕ. І ПРА ІНШАЕ

У сталічным выдавецтве “Чатыры чвэрці” выйшла кніга гумарыстычных вершаў пісьменніка з Вілейшчыны Уладзіміра Цануніна “Самі пра сябе”.

Як сцвярджае аўтар, жыццё чалавека часам напаўняецца непрыемнасцямі. У такой сітуацыі жарт можа ўзняць настрой і нават дапамагчы справіцца з праблемамі, што нейкі час таму здаваліся невырашальнымі. Бо смех – стымул жыццядзейнасці і ўвогуле карысны для здароўя. Як тут не засмяяцца, не ўсміхнуцца з такога жарту:

Спрачацца з жонкаю не варта,

Даўно вядома гэта мне.

Бо, як кітайская петарда,

Яна знянацку ірване.

Таксама пабачыў свет зборнік вершаў паэта, якія нараджаліся амаль кожны дзень у студэнцкія гады. Наўмысна ён мае назву “Забытый блокнот”. Кніга выдадзена Маладзечанскай тыпаграфіяй “Перамога”.

Віншуем Уладзіміра Яфімавіча з творчымі набыткамі!

Прэс-служба МАА СПБ