Не прамінаючы памяці: літаратурнае падарожжа па Вілейшчыне

Літаратурнае падарожжа па Вілейшчыне

Да Года малой Радзімы было прымеркавана “Літаратурнае падарожжа па Вілейшчыне”. Пісьменніцкі дэсант зрабіў спробу прайсці маленькімі сцежкамі, не шляхамі, па гістарычным мінулым часоў Вялікай Айчыннай. Маршрут быў распрацаваны так, каб ахапіць як мага болей месцаў з багатай на падзеі гісторыяй, часам малавядомыя. Трагічны час вайны скасаваў траціну беларускага насельнецтва і за кожнай падзеяй стаяць чалавечыя лёсы, трагедыі.

Краязнаўца Аляксандр Аляксандравіч Раткевіч ахвотна падзяліўся з пісьменнікамі сабранымі гістарычнымі звесткамі. Некалькі вёсачак Хаценчыцкага сельсавета – Сакалоўку, Пляшчаны, Дварэц, Батурына – наведалі ўдзельнікі “Літаратурнага падарожжа”.

Пасля шлях ляжаў праз Ілью, дзе ў аграрным тэхнікуме, зрабіўшы агляд музея, пісьменнікі пакінулі ў падарунак навучэнцам кнігі. Пісьменнік і краязнаўца Аляксандр Стэфанавіч Плавінскі распавёў цікавую легенду пра ўзнікненне мясцовай царквы, узведзенай у імя святога прарока Іліі. Нечаканым і быў той факт, што “галоўнай дзеячай асобой” была Рагнеда.

Менавіта гэта паспрыяла правядзенню незапланаваных паэтычных чытанняў прысутных паэтаў. Старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ паэтэса Святлана Анатольевна Быкава натхнёна прачытала ўрывак з паэмы “Легенда пра Заслаўе”. Да яе далучыліся паэтэсы Іна Фралова, дарэчы, арганізатар мерапрыемства, і Таццяна Купрыянец, а таксама пісьменнік Уладзімір Тулінаў.

Не менш цікавым было адкрыць яшчэ адну гістарычную старонку, а калі дакладна – 21 лістапада 1812 года – пабачыць на ўласныя вочы Свята-Мікалаеўскую царкву ў вёсцы Латыгаль, дзе аселі адступаўшыя салдаты напалеонаўскага войска. На вёсцы Вязынь, малой Радзіме Аляксандра Плавінскага, была пастаўлена апошняя кропачка ў шматкроп’і “Літаратурнага падарожжа”.

Ганна СТАРАДУБ

Саюз пісьменнікаў Беларусі

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.