Нацыянальная літаратурная прэмія

«Нацыянальная літаратурная прэмія»

літаратурная прэмія, заснаваная ў 2015 годзе Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Прозвішчы пераможцаў становяцца вядомымі на Свяце беларускага пісьменства.

Папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор года, лаўрэатам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыпломы.

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, — а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда» і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы адбіраюцца экспертнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў праводзіцца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

Першае ўзнагароджанне адбылося 6 верасня 2015 года ў Шчучыне падчас святкавання 22-га «Дня беларускага пісьменства».

Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі:

2015 год

ГОЛУБЕВА Наталля Аляксандраўна

   ў намінацыі «Драматургія» за цыкл сцэнарыяў для перадач

«Обратный отсчет» («ОНТ»).

 2016 год

КЛІМКОВІЧ Сяргей Сяргеевіч

у намінацыі «Дэбют» за кнігу «Тайна квартиры № 8».

 2017 год

 ПРЫГОДЗІЧ Зіновій Кірылавіч

у намінацыі «Публіцыстыка» за кнігу «Постаці».

2020 год

 ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ Кацярына Станіславаўна

    ў намінацыі «дзіцячая і падлеткавая літаратура» за кнігу   

«Ключ ад Вялікай Каштоўнасці».