Медаль Францыска Скарыны
Медаль Францыска Скарыны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавіка 1989 года.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Медалём могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.
Медалём Францыска Скарыны былі ўзнагароджаны 2 члены Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»:
Муравейка Іван Андрэевіч (2002) і
Гігін Вадзім Францавіч (2012).