Залаты Купідон

Golden_kupidon«Залаты Купідон» — літаратурная прэмія, якую атрымліваў пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшая кніга года». Уручалася ў 2006—2014 гадах. Прозвішчы пераможцаў станавіліся вядомымі на Свяце беларускага пісьменства. Пераемнікам «Залатога Купідона» лічыцца Нацыянальная літаратурная прэмія.

 “Залатым Купідонам” узнагароджаны 7 членаў Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”:

Іван Муравейка (2006, дзіцячая літаратура);

Алесь Карлюкевіч (2008, крытыка і літаратуразнаўства);

Наталля Голубева (2008, краязнаўства);

Рыгор Сакалоўскі (2009, паэзія);

Зіновій Прыгодзіч (2011, крытыка і літаратуразнаўства);

Аляксандр Быкаў (2013, паэзія);

Таццяна Атрошанка (2013, паэзія).