На хвалі сяброўства

Лета з добрай кнігай

На хвалі сяброўства

Вось і прыйшоў апошні летні месяц, а разам з ім – апошняя, жнівеньская, змена ў аздараўленчых дзіцячых установах. Тым не менш, працягваецца акцыя “Лета з добрай кнігай”.

4 жніўня адбылася сустрэча старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаіка Леаніда Крываноса з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Дружба” у пасёлку Энергетык Дзяржынскага раёна. На мерапрыемстве прысутнічала каля 50 падлеткаў з Дзяржынскага, Уздзенскага і Мінскага раёнаў. Адбылася жывая размова ў форме дыялога пра Год гістарычнай памяці, аб сучаснай літаратуры і школьным жыцці. Пісьменнік чытаў вытрымкі са сваіх твораў, адказваў на пытанні слухачоў. Так, у летніку “Дружба” пасябравалі пісьменнікі і юныя чытачы Міншчыны.

Прэс-служба МАА СПБ