На сувязі – Філадэльфія! Весткі ад лагойскай паэтэсы Галіны Мароз
Share the post "На сувязі – Філадэльфія! Весткі ад лагойскай паэтэсы Галіны Мароз"
Добры дзень, паважаныя калегі! Я ўважліва сачу за ўсімі мерапрыемствамі, якія ладзіць Саюз пісьменнікаў і яго сябры. На жаль, зараз не магу удзельнічаць у такіх разнабаковых вашых праектах, бо знаходжуся ў ЗША – дапамагаю дачушцы выхоўваць маленькую ўнучачку. Але, кожны год наведваю сваю родную Беларусь, бывае і працяглы час, і паспяваю выдаць свае кнігі і запісаць песні ў аўтарскі альбом.
Ужо некалькі год з’яўляюся ўдзельніцай гурта “Встреча друзей”, у г. Філадельфія, пад кіраўніцтвам Валерыя Меліка. Ён адзін раз у месяц ладзіць музычна-літаратурныя канцэрты, якія праходзяць пры поўнай зале і вельмі падабаюцца філадэльфійцам і не толькі (можна пабачыць на Фэйсбук “группа ”Встреча друзей”).
На працягу года я ладжу 2-3 разы за месяц свае асабістыя канцэрты ў санаторыях і групоўках з рускамоўнымі філадэльфійцамі.
Таксама выязджаю ў другія штаты па запрашэнню кіраўнікоў розных мерапрыемстваў. Ужо чатыры гады у верасні-кастрычніку арганізоўваю, праводжу і сама ўдзельнічаю ў праваслаўных фестывалях пры царкве “Жываносный источник”.
Вельмі паспяхова прайшоў мой благачынны канцэрт на 2 гадзіны – сродкі ад якога пайшлі ў “Тэрытарыяльны цэнтр Лагойскага РВК” для інвалідаў з дзяцінства.
На кожным сваім канцэрце, ці творчай сустрэчы, я заўсёды ўслаўляю сваю Беларусь – чытаю вершы і спяваю свае песні на роднай мове.
Зараз гатовы да выдання зборнік вершаў для дзяцей з маімі асабістымі малюнкамі да кожнага верша. Таксама ідзе падрыхтоўка да выдання зборніка вершаў на беларускай мове.
З павагай і пажаданнямі ўсяго найлепшага,
Галіна Мароз.