На Міншчыне працягваецца святкаванне 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылося ўрачыстае адкрыццё новай фотавыставы «К табе я ў думках залятаю…»,  прысвечаная 140-гадоваму юбілею з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Унікальныя матэрыялы былі прадстаўлены Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.

Пісьменнікі Лёля Багдановіч і Рагнед Малахоўскі на чале са старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанідам Крываносам прынялі актыўны ўдзел у адкрыцці выставы, дзяліліся з яе наведвальнікамі сваімі ўражаннямі, чыталі ўласныя творы, адказвалі на пытанні прысутных. Мерапрыемства прайшло ў шчырай і добразычлівай творчай атмасферы.

 

Прэс-служба МАА СПБ