“Мы ўзломваем межы прасторы!”: Фестываль “Стэпавая ліра” у Краснадарскім краі

На трэці па ліку Міжнародны фестываль мастацтваў «Стэпавая ліра-2019» (“Степная лира-2019”), які пройдзе з 17-га па 21-га верасня ў станіцы Новапакроўская Краснадарскага краю (Расійская Федэрацыя), з’едуцца каля 30-ці паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў, журналістаў, сцэнарыстаў, музыкаў, мастакоў, акцёраў з сямі краін свету, не ўлічваючы Расію. Гэта Беларусь, Італія, Македонія, Малдавія, Узбекістан, Україна, Францыя. За тры гады гасцінная навапакроўская зямля прыняла выбітных дзеячоў культуры з 14-ці краін свету, у тым ліку і з Арменіі, Велікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Сербіі, Славакіі і Чарнагорыі. У гэтым годзе ўпершыню ўдзел у Фестывалі прымуць прадстаўнікі Крыма, Македоніі і Узбекістана.

Беларусь на аўтарытэтным форуме сёлета будзе прадстаўляць паэтэса, перакладчыца, старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Святлана Быкава. Ад імя пісьменніцкай арганізацыі Міншчыны яна падпіша два Пагадненні аб супрацоўніцтве: з Фестывалем “Стэпавая ліра” і з секцыяй мастацкага перакладу Саюза перакладчыкаў Расіі.
Перакладчык Чадамір Цветаноўскі прадставіць у станіцы Новапакроўская двухмоўную кнігу перакладаў вершаў міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова.
Важным гістарычным момантам павінен стаць візіт дэлегацыі з італьянскага горада Каман’я-Манферата: італьянскай камуны ў рэгіёне П’емонт, што знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА. Мэр Каман’і Клаўдыё Скальёці і віцэ-мэр Лука Бакарыя прыедуць на фестываль, каб заключыць Пагадненне аб пабрацімстве са станіцай Новапакроўская. Гэта будзе першы выпадак у гісторыі Расіі, ды і свету ў цэлым, калі станіца заключае дагавор аб сяброўстве і супрацоўніцтве з замежным горадам. Аднак галоўная мэта фестывалю і ёсць наладжванне найперш сяброўскіх зносінаў паміж людзьмі, культурамі, гарадамі і народамі.
Нездарма ж французскі паэт Луі Берталом пасля ўдзелу ў фестывалі “Стэпавая ліра” напісаў: “Мы ўзломваем межы прасторы!”

Дакладней і не скажаш!

___________________________________________________

Прэс-служба МАА ГА СПБ