“Млын яго жыцця”

“Млын яго жыцця”

Так называлася сустрэча-ўспамін, прасвечаная  краязнаўцу і летуценніку, літаратуразнаўцу і пісьменніку, паэту і настаўніку з Валожыншчыны Г.А.Равінскаму, якая прайшла 14 ліпеня ў гасцёўні напроднага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК. 15 ліпеня яму споўнілася б 85, сэрца ж гэтага няўрымслівага чалавека, якое балела за родны край і мову,  спынілася за 20 дзён да шасцідзесяці шасці гадоў…

На сустрэчу з рунеўцамі і работнікамі культуры былі запрошаны тыя, хто меў працоўныя і сяброўскія стасункі з гэтым неардынарным, энцыклапедычных ведаў чалавекам, апантана-адданым сынам зямелькі нашай. Успаміны С.С.Маляўскага, які тады працаваў у райкаме партыя, затым у райвыканкаме, М.А.Шакун – былой калегі па настаўніцтву, Н.С.Штэйнер – былой супрацоўніцы раённай газеты “Працоўная слава”, дзе Генадзь Антонавіч Равінскі быў частым госцем і актыўным аўтарам, перамяжоўваліся з яго такімі шчырымі, глыбокімі вершамі ў выкананні рунеўцаў і школьнікаў.  Валерый Мазура пранікнёна-ўзнёсла  прадэкламаваў яго невялічкае апавяданне “Ой, рэчанька, рэчанька…”, прысвечанае першай сустрэчы В.Дуніна-Марцінкевіча  са сваімі сялянкамі-жнейкамі, а Дзмітрый Краскоўскі  прысвяціў  слаўнаму земляку свой новы верш.

Валянціна Гіруць-Русакевіч,

кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага

аб’яднання “Рунь”. 

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.