МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ПЕРАКЛАДЧЫКА. “ГАЛАСЫ СВЕТУ”
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ПЕРАКЛАДЧЫКА
“ГАЛАСЫ СВЕТУ”
30 верасня – Міжнародны Дзень перакладчыка. Гэты дзень святкуюць і тыя, хто рупіцца на ніве мастацкага перакладу. Учора ў гарадской бібліятэцы №7 горада Мінска адбылася сустрэча пад назвай “Галасы свету”, прысвечаная гэтаму святу. Чатыры паэта прадставілі сваё перакладчаскае майстэрства перад навучэнцамі сталічнага ліцэя №7, 10 класам сярэдняй школы №34 горада Мінска і наведвальнікамі бібліятэкі – аматарамі літаратуры.
Вядучай імпрэзы была паэтэса і перакладчык Іна Фралова, якая па чарзе давала слова ганаровым гасцям свята – Хазры Асадулаеву, Святлане Быкавай і Алене Свечнікавай.
Вядомы мастак, скульптар, паэт і перакладчык Хазры Асадулаеў чытаў вершы на роднай, карацінскай мове, прапанаваў паслухаць у запісе песню на свае словы, дэкламаваў пераклады сваіх вершаў з карацінскай на беларускую мову, выкананыя Рыгорам Барадуліным.Святлана Быкава зрабіла невялікую прэзентацыю дзвух кніг перакладаў літаратурных твораў паэтаў іншых краін, над якімі яна працавала апошнія гады і якія выйшлі ў 2020 і 2021 гадах – “Ради умножения любви/Дзеля памнажэння любові” (пераклады на беларускую мову вершаў паэтаў Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Крым) і “Стрыножаны вецер” (кніга перакладаў на беларускую мову твораў узбекскай перакладчыцы Хасіят Рустам).
Алена Свечнікава прапанавала слухачам песні пад гітару і свае асабістыя вершы, якія гучалі як на рускай, так і на літоўскай мовах.
Цікавы конкурс падгатавала для юных слухачоў Іна Фралова: яны паўдзельнічалі ў перакладчаскім конкурсе, на якім ім было прапанавана перакласці на беларускую мову некалькі кароткіх і простых вершаў. Творчае спаборніцтва прайшло актыўна і весела, а пераможцы атрымалі ад бібліятэкі прызы – шакаладкі і блакноцікі.
Імпрэза атрымалася цікавая і пазнавальная для слухачоў, а пісьменнікі таксама атрымалі вялікае задавальненне – натхніліся іх увагай, удзячнасцю і шматлікімі добрымі пажаданнямі.
Прэс-цэнтр МАА ГА СПБ

















