Міжнародная кніжная выстаўка – пляцоўка для сустрэч пісьменнікаў-аднадумцаў

На трэці дзень працы ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу на стэндзе Мінскай вобласці адбылася творчая сустрэча-абмеркаванне стану літаратурнага працэсу ў рэгіёне і абмен вопытам паміж пісьменнікамі Міншчыны. У ёй прынялі ўдзел старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос, яго намеснік Рагнед Малахоўскі, намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты “Бярэзінская панарама”, празаік Аляксандр Бычкоўскі і паэтэса з Дзяржынска Людміла Круглік. Адбыўся змястоўны абмен думкамі і новымі кнігамі аўтараў.

Людміла Круглік правяла аўтограф-сесію і прэзентавала свой новы паэтычны зборнік “Басанож па роснай траве”.

Прэс-служба МАА СПБ