Мінская вобласць адзначыла свой 80-гадовы юбілей

Мінская вобласць адзначыла свой 80-гадовы юбілей

15-га студзеня г.г. у Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя 80-годдзю стварэння Мінскай вобласці.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка цёпла павіншаваў гасцей з 80-гадовым юбілеем Мінскай вобласці, выказаўшы словы падзякі тым, хто зрабіў свой унёсак у агульную справу яе развіцця на працягу шматлікіх десяцігоддзяў.

На ўрачыстым сходзе прысутнічалі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, урада, парламента, духавенства, кіраўнікі шэрага дыпламатычных місій, грамадзянскіх арганізацый, дзеячы навукі і культуры, ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы, перадавікі вытворчасці, замежныя госці з Грузіі і Малдовы.

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Станіслаў Зась перадаў Анатолю Ісачанка Падзяку Прэзідэнта Беларусі, выказаную працаўнікам Мінскай вобласці за значны ўнёсак ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем  са дня стварэння сталічнага рэгіёна. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Баляслаў Пірштук уручыў Анатолю Ісачанка ганаровую грамату, якой па рашэнню савета Палаты прадстаўнікоў узнагароджана Мінская вобласць за вялікі ўклад у развіццё сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Беларусі.

Пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” таксама прынялі ўдзел у святкаванні. Сярод запрошаных на галоўнае свята ў Палац Рэспублікі, прысвечанае Дню нараджэння Мінскай вобласці, знаходзіліся Валянціна Гіруць-Русакевіч і Марыя Шакун з Валожына, Уладзімір Цанунін і  Віктар Кажура з Вілейкі. Усе яны з’яўляюцца перадавікамі раёна, у якім пражываюць, таму і былі абраныя раённымі ўладамі да ўдзелу ў свяце як самыя дастойныя прадстаўнікі рэгіёна.

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.