Міншчына памятае. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У Рэспубліканскім доме ветэранаў падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы абласнога літаратурнага конкурса да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Конкурс быў арганізаваны Мінскай абласной ветэранскай арганізацыяй пры актыўным удзеле Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і праводзіўся сярод ветэранаў рэгіёну.

Пісьменнікі Міншчыны прынялі ўдзел як у працы журы (Леанід Крыванос, Рагнед Малахоўскі), так і непасрэдна ў самім конкурсе, прадстаўляючы ветэранскія арганізацыі раёнаў, у якіх яны пражываюць. Сярод удзельнікаў – Уладзімір Цанунін, Генадзь Аўласенка, Антон Анісовіч, Марыя Шакун, Дзмітрый Вінаградаў, Уладзімір Несцяровіч, Лідзія Гардынец, Зінаіда Гасціловіч.

Адметна, што свае творы прадставілі былыя настаўнікі, інжынеры, работнікі розных сфер дзейнасці, сведкі падзей Вялікай Айчыннай вайны. Пераможцы і фіналісты былі ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Прэс-служба МАА СПБ