Тамара Бярэзіна

Бярэзіна Тамара Іванаўна нарадзілася 10 мая 1959 года ў в. Бендары Вільнюскага раёна Літоўскай ССР у сям’і настаўнікаў. Жыве ў Маладзечна. Тут вучылася ў сярэдняй школе і Маладзечанскім палітэхнікуме. У 1995 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт у г. Мінску (зараз – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка). Працавала на фабрыцы “Мастацкіх вырабаў”, на станкабудаўнічым заводзе, настаўніцай у СШ № 5 г. Маладзечна (1987 – 2014).

Проза і вершы друкаваліся ў мясцовай і рэспубліканскай прэсе, у шматлікіх агульных зборніках. Займаецца перакладамі вершаў і прозы рускіх аўтараў. Аўтар кніг “Карані і галіны” (2013), “Рэха спадчыны” (2018), “Залатое жніво” (2023). Тамара Бярэзіна з’яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі і абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца”. Удзельнічае ў фальклорна-этнаграфічным гурце “Крынічанька”.