Медаль Францыска Скарыны

MSkorinaAМедаль Францыска Скарыны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавіка 1989 года.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Медалём могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.

Медалём Францыска Скарыны былі ўзнагароджаны 3 члены Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”:

Муравейка Іван Андрэевіч (2002),

Пясецкі Яўген Віктаравіч (2007) і

 

Гігін Вадзім Францавіч (2012).