Литературный конкурс — не турникет

Конкурс литераторов под названием «Першацвет», созданный в Беларуси как международный и ежегодный, объявил о первом приеме работ. С инструкцией о порядке его проведения можно познакомиться на сайте Министерства информации Республики Беларусь или прямо здесь — сразу после блиц-интервью, в котором главный редактор журнала «Маладосць» Светлана Денисова говорит о перспективах творчества. 

— Светлана Дмитриевна, что, по-вашему, может дать начинающему литератору конкурс «Першацвет»?

— Сам факт объявления такого конкурса должен убедить молодого литератора в том, что написанное стоит показать профессионалам, а не только друзьям и родным. Участие в этом конкурсе — шаг навстречу уверенности, но не в собственной гениальности, а в том, что произведение по заголовку встречают, а провожают в печать «по уму». Посмотрите, что учитывает экспертный совет: содержание — да, но и мастерство стиля, и оригинальность образов, и просто грамотность — важные составляющие успеха. Сама инструкция к конкурсу напоминает о том, что редакторская обязанность готовить произведение к встрече с читателем не может быть столь широкой, чтобы устранять за автора его речевые штампы и элементарные лингвистические ляпсусы. И очень хорошо, что на это обращено внимание. Молодому литератору нужна вера в свои силы, а молодой литературе — новизна, нестандартность и качество. Надеемся, этот конкурс принесет нам все перечисленное.

— Победа на конкурсе плюс публикация в журнале — и уже писатель?

— Все может быть… Журнал не фабрика по производству писателей, а литературный конкурс — не турникет, но успех всегда приходит к тому, кто заслуживает его больше других, а каждому новому Короткевичу непременно нужна «Маладосць».

Інструкцыя аб парадку правядзення конкурсу маладых літаратараў «Першацвет»

1. Дадзеная інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення конкурсу маладых літаратараў «Першацвет» (далей — конкурс).

2. Мэтамі правядзення конкурсу з’яўляюцца:

• рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы выдавецкай дзейнасці;

 • адкрыццё новых аўтараў у літаратуры;

 • стымуляванне прафесійнага і мастацка-стылістычнага патэнцыялу маладых аўтараў;

• прадастаўленне маладым аўтарам магчымасці першай публікацыі; • папулярызацыя кнігі і чытання ў грамадстве.

3. Конкурс праводзіцца штогод.

4. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Звязда”», выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» (далей — арганізатары конкурсу).

5. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт на афіцыйных сайтах арганізатараў конкурсу. Інфармацыя павінна ўтрымліваць звесткі аб часе, месцы правядзення конкурсу, умовах конкурсу, крытэрыях і парадку ацэнкі твораў удзельнікаў, парадку і тэрмінах аб’яўлення вынікаў конкурсу, формах узнагароджання, а таксама іншыя неабходныя звесткі.

6. У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў уключна на момант падачы заяўкі (далей — удзельнікі конкурсу).

7. На конкурс прымаюцца паэтычныя і празаічныя творы (далей, калі не ўказана іншае, — творы), якія не публікаваліся раней і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах. Аб’ём твора не павінен перавышаць трох аўтарскіх лістоў. Кожны ўдзельнік конкурсу мае права накіраваць толькі адзін твор на рускай або беларускай мове. Прадстаўляючы твор на конкурс, удзельнік конкурсу дае згоду на аднаразовае бязвыплатнае выкарыстанне твора ў друкаваных сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі (спецыялізацыі).

8. Заяўка на ўдзел у конкурсе запаўняецца па форме, згодна з дадаткам да дадзенай інструкцыі. Разам з заяўкай удзельнік конкурсу накіроўвае:

 • кароткую біяграфічную даведку;

• фотаздымак удзельніка конкурсу ў фармаце jpg (jpeg);

• твор, аформлены ў рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, шрыфт Times New Roman, памер шрыфта 14, міжрадковы інтэрвал 1,5, усе палі 2,5 см.

На тытульным лісце твора неабходна ўказаць: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) удзельніка конкурсу, псеўданім (калі такі ёсць), назву твора. Матэрыялы прымаюцца на конкурс у электронным выглядзе па наступным адрасе электроннай пошты: projects.zviazda@gmail.com. Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе і твораў праводзіцца штогод з 1 сакавіка па 30 кастрычніка ўключна.

 9. Матэрыялы, прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў, указаных у пункце 8 дадзенай інструкцыі, да разгляду не прымаюцца.

10. Расходы, звязаныя з падрыхтоўкай і прадстаўленнем матэрыялаў на конкурс, аплачваюцца яго ўдзельнікамі самастойна.

11. Творы, якія паступілі на конкурс, не рэцэнзуюцца, не вяртаюцца і не падлягаюць аплаце.

12. Для ацэнкі твораў удзельнікаў конкурсу ствараецца экспертны савет у колькасці васьмі чалавек. Склад экспертнага савета зацвярджаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Склад экспертнага савета фарміруецца з прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, творчых саюзаў, арганізацый, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць, юрыдычных асоб, на якіх ускладзены функцыі рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі. У склад экспертнага савета не могуць уваходзіць аўтары твораў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе. Экспертны савет узначальвае старшыня.

13. Пасяджэнне экспертнага савета лічыцца правамоцным, калі ў ім прымае ўдзел не менш як дзве трэці членаў экспертнага савета. У спрэчных выпадках рашаючым з’яўляецца голас старшыні экспертнага савета. Ацэнка твораў удзельнікаў конкурсу ажыццяўляецца па дзесяцібальнай сістэме ацэнкі.

14. Пры ацэнцы твораў, якія паступілі на конкурс, членамі экспертнага савета ўлічваюцца:

• літаратурны змест;

• стылістычнае і моўнае майстэрства;

• арыгінальнасць вобразнай сістэмы твора;

• пісьменнасць.

15. Аўтары дзесяці паэтычных і дзесяці празаічных твораў, якія набралі найбольшую колькасць балаў, прызнаюцца экспертным саветам пераможцамі конкурсу. Рашэнне аб пераможцах конкурсу афармляецца пратаколам. Спіс пераможцаў конкурсу і назвы іх твораў размяшчаюцца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт на афіцыйных сайтах арганізатараў конкурсу. Вынікі конкурсу падводзяцца штогод да 1 лютага.

16. Пераможцам конкурсу ўручаюцца дыпломы. Творы пераможцаў конкурсу публікуюцца ў сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі (спецыялізацыі). Дыпломы ўручаюцца пераможцам конкурсу ва ўрачыстай атмасферы на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

«Созвучие»

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.