Літаратурны марафон «Святло Вялікай Перамогі». Віктар САБАЛЕЎСКІ

Літаратурны марафон «Святло Вялікай Перамогі»

Віктар САБАЛЕЎСКІ

 

Цюльпаны пад шыльдай

Зноў адчулі мы подых вясны.
Зацвілі на падворку цюльпаны.
“Тут жыве удзельнік вайны…”.
Шыльда ёсць, ды няма ветэрана.
Ён на гэтай вось лаўцы сядзеў
(Сам калісьці паставіў ля плоту)
І на вулку маўкліва глядзеў,
Дзе суседзі ішлі на работу.
Дзеці ў школу спяшылі гуртом,
“Добры ранак, дзядуля!” – гукалі.
Першы майскі прачнуўся гром,
Зноў цяпла запрасіўшы хвалі.
“Вось і добра. Жывому – расці.
А мае карані падсыхаюць…”…
Бэз раскідзісты дружна расцвіў,
Перамогу былую вітае.
Пасля мітынгу дочкі ішлі
(Сумны мітынг. Няма ветэранаў)
І на лаўцы пад шыльдай знайшлі
Букет ландышаў, побач – цюльпаны…
 Цюльпаны пад шыльдай
ПРЭС-СЛУКЖБА МАА СПБ