Літаратурны марафон «Святло Вялікай Перамогі». Таццяна ЦВІРКА

Па просьбах нашых шматлікіх чытачоў 
літаратурны марафон
 «Святло Вялікай Перамогі»
працягвае знаёмства з гістарычнымі дакументамі і творамі пісьменнікаў Міншчыны

Таццяна ЦВІРКА

У БРОНЗЕ, У ПАМЯЦІ, У ВЕРШЫ…
ВОІНАМ-КІРОЎЦАМ
Верш напісаны пад уражаннем ад наведвання помніка, які я ўбачыла на выездзе з Бранска
непадалёк ад пасёлка Асінавая Горка, і пераклікаецца з «Песенкой фронтового шофёра. Гэта
першы збудаваны ў Савецкім Саюзе помнік савецкім воінам-кіроўцам, што загінулі ў час Вялікай
Айчыннай вайны. На гэтым месцы ў 1943 годзе была сфарміравана 18-я Аўтамабільная брыгада.
Аўтары помніка — скульптар П. Ф. Маўчун, архітэктар А. А. Гайдучэня. На супрацьлеглым баку
дарогі на пастаментах – грузавыя машыны ваенных гадоў. Спецыяльны знак пры пад’ездзе да
мемарыяла заклікае ўшанаваць памяць загінуўшых воінаў-кіроўцаў сігналам клаксона, і кіроўцы па
традыцыі аддаюць даніну павагі воінам такім своеасаблівым чынам.
                    Даль сцеражэ, не маргаючы,   
                    позіркам воін-вадзіцель.
                    Сімвалам напамінаючым
                    ён уваскрос у граніце.
                    Неба – з адценнем мінулага –
                    чорнага – сорак трэцяга –
                    поўніцца цяжкім гулам і
                    кліча-заве ў ліхалецце…
***
… «Через горы, реки и долины,
Сквозь пургу, огонь и черный дым»*
“Песенка фронтового шофёра” сл. Н. Лабкоўскага, Б.Ласкіна.
!
Мужная брыгада павяла машыны
з Бранска праз Варшаву на Берлін!
Перашкодай – снег, дажджы і вецер…
Гул матораў перасільваў іх.
Куляў град круціўся, рыкашэціў
на пуцях-дарогах франтавых.
Дні і ночы душы ледзянелі,
паланілі скроні боль і страх.
Жыць хацелі, проста жыць хацелі…
Палягло іх шмат на рубяжах –
у гадах мужчын, юнцоў бязвусых –
не глядзела ў метрыкі вайна…
Выканан загад! На месцы грузы!
Эх, цяпер бы шкляначку віна!
Эх, як думкам хочацца спакою…
Толькі кліча да сябе стырно,
і вадзіцель зноў дарогу кроіць
і ў мароз траскучы, і ў жніво…
І «бамбёжка не стpашна любая”,
ранавата хлопцам паміраць,
бо так многа дома спраў чакае:
давучыць, дамыслісць, дакахаць…
***
…«Через горы, реки и долины,
Сквозь пургу, огонь и черный дым»…
Бравая бригада повела машины
по пути из Брянска на Берлин!
Им преградой – снег, дожди и ветер…
Гул мотора смог осилить их.
Пуль поток крутился, рикошетил
на путях-дорогах фронтовых.
Дни и ночи души леденели,
брали в плен сердца и боль, и страх.
Жить хотели, просто жить хотели…
Сколько ж их легло на рубежах –
пожилых мужчин, юнцов безусых –
не смотрела в метрики война…
Выполнен приказ! На месте грузы!
Эх, сейчас бы рюмочку вина!
Эх, как мыслям тишины охота…
Только руль опять зовет к себе,
в зной и в стужу – воина работа,
путь такой начертан на судьбе!
И «бомбежка не страшна любая»,
ведь парням не время умирать,
дома много дел их ожидает:
долюбить, додумать, доиграть…
***
Свет сцеражэ, не маргаючы,
позіркам воін-вадзіцель.
Сімвалам напамінаючым
ён уваскрос у граніце.
Неба – з адценнем сучаснага –
у завітушках бялёсае,
быццам тканіна атласная,
звонкае, шматгалосае…
Даль разразаюць клаксонамі
аўтамабілі праезджыя.
Мірнымі унісонамі
памяць шануюць вечную.
ВОИНАМ-ВОДИТЕЛЯМ
Мир стережёт окружающий
пристальным взором водитель.
Символом напоминающим
он возродился в граните.
Небо – с оттенком прошлого –
чёрного – сорок третьего –
полнится гулом тревожным,
тянет-зовет в лихолетье…