Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Тамара БЯРЭЗІНА. Хатынь
Share the post "Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Тамара БЯРЭЗІНА. Хатынь"
Гучыць жалобны ціхі звон
Пад купалам нябёснай сіні,
Як жорсткім ворагам праклён,
Як памяць жыхарам Хатыні.
Па тых, хто некалі тут жыў
Бязмерны боль сціскае грудзі.
І плачуць хмурныя дажджы,
Што тут жыцця зусім не будзе.
Жалобны, сумны, востры звон
Разнось далёка, вольны вецер,
Хай напамінам будзе ён,
Што мір патрэбен ва ўсім свеце.