Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Людміла КРУГЛІК. Званы Хатыні

Вечнасць жорсткасцю ліхалецця
Запрашае ў вёску Хатынь.
Там у полымі плачуць дзеці –
Пакаранню няма прычын.

Дзьме па полі сівы вятрыска,
Гоніць попел і чорны дым.
Слёзы памяці ля абеліска
Быў Літавец на месцы тым.

І ад гора пульсуе сэрца
Гулкім рэхам па целе набат…
І вачыма гора і смерці
Толькі коміны замест хат.

За малую сястру, за брата,
Што не зведалі водар вясны
Уздымаюцца болем страты
Над Хатынню званы… Званы!

Чуеш звон, чалавек сусвету,
Што па небе нясуць жураўлі…
Знойдзем разам міру сакрэты,
І пасадзім сады на зямлі.