Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Лёля БАГДАНОВІЧ. Хатынскія званы
Share the post "Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Лёля БАГДАНОВІЧ. Хатынскія званы"
Звіняць хатынскія званы.
Наводзяць сум. Наводзяць жах.
Не ўецца дым праз каміны.
Чарнеюць вуліцы ў крыжах.
Калісьці весела было –
Гучалі жарты тут і смех.
Агнём усё завалакло.
І звон пад кожнаю са стрэх.
Жанчыны песень не пяюць
З тае страшэннае пары.
Званы бесперастанку б’юць
У кожным спаленым двары.
Пральецца дождж слязьмі дзяцей.
Вясёлка ў неба пабяжыць.
Ад гора гэткага з грудзей
Зямелькі стогн да зор ляціць.
Звіняць хатынскія званы.
І дзень, і ноч яны звіняць.
Чарговы надыход вясны
Ім зноў жалобаю вітаць.