Літаратары Міншчыны – на Дні беларускага пісьменства ў Гарадку

Дэлегацыя Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняла актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства ў г. Гарадок Віцебскай вобласці.

На працягу двух дзён літаратары Міншчыны выступалі перад гарадчанамі і  гасцямі свята на пляцоўцы, дзе Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна прэзентавала кнігі са сваіх фондаў. Пісьменнікі таксама ўдзельнічалі ў аўтограф-сесіях на пляцоўцы выдавецкага дома “Звязда”, у святочным канцэрце, падрыхтаваным Саюзам пісьменнікаў Беларусі. На асобнай пляцоўцы, прысвечанай друкарскай справе на Беларусі, працаваў Уладзімір Ліхадзедаў. У традыцыйнай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, якая штогод ладзіцца перад Днём беларускага пісьменства, прыняла ўдзел барысаўская паэтэса Марына Лайкова.

Наша фотасправаздача.

Прэс-служба МАА СПБ