«Ліпеньскі сшытак» «Алесі». Паэткі Міншчыны — удзельнікі літаратурнага конкурса часопіса для жанчын

Віншуем Таццяну Цвірка, Галіну Нічыпаровіч і Ірыну Карнаухаву з публікацыяй на старонках часопіса «Алеся»! Зычым  поспеху і перамог у літаратурным конкурсе, што ладзіцца гэтым часопісам! Поспехаў! Чытачам — асалоды ад прачытання надзвычай шчымлівай і кранальнай жаночай паэзіі!

комментария 2

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.

  • Аркадзь Жураўлёў, Ссылка

    У Ліпеньскім сшытку «Алесі» №7,2018 друкавалася мая лірычная навела «Рамонкавы накцюрн». Атрымаў багата тэлефонных званкоў з падзякай ад незнаёмых мне чытачоў і прыхільнікаў маёй творчасці, і знаёмых, сяброў. Толькі наша суполка творцаў прамаўчала, як бы і не заўважыла…

    • manager-1, Ссылка

      Глыбокапаважаны Аркадзь Трафімавіч! Па дадзеных Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на 1 жніўня 2018 года ў краіне зарэгістравана 1652 друкаваных перыядычных выданні, на ўліку ў нашай пісьменніцкай арганізацыі 89 творцаў. Кожны з літаратараў, безумоўна, перыядычна выступае са сваімі публікацыямі ў многіх з узгаданых выданняў. Зразумелая справа — мы не ў стане адсачыць кожную публікацыю і адлюстраваць яе на старонках нашага сайта. Члены нашага аддзялення самі дасылаюць нам звесткі аб іх выступах у друку(дасылаюць скрыншоты, як у дадзеным выпадку) і толькі ў такім выпадку мы з вялікім!!! задавальненнем размяшчаем гэтыя творчыя цікавосткі на сайце аддзялення. Калі ласка, надалей паведамляйце нам аб сваіх публікацыях і мы абавязкова своечасова зрэагуем!
      Творчых поспехаў Вам і цудоўнага настрою!