“Лета з добрай кнігай” завітала ў пасёлак Энергетыкаў

 

25 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Дружба”, які працуе ў пасёлку Энергетыкаў Дзяржынскага раёна, адбылася творчая сустрэча старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леаніда Крываноса з адпачываючымі ў гэтай установе школьнікамі. Размова ішла пра беларускую літаратуру, яе ролю ў адлюстраванні сучаснага жыцця.

Пісьменнік адзначыў важнасць ваеннай тэматыкі, асабліва ў кантэксце прайшоўшага Усенароднага дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і надыходзячай святочнай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Леанід Міхайлавіч чытаў свае творы, прысвечаныя гэтым падзеям, адказваў на шматлікія пытанні слухачоў, якія цікавіліся літаратурнай творчасцю аўтара, “кухняй” напісання твораў, асабістымі звесткамі з яго жыцця.

Сустрэча прайшла ў форме цёплага сяброўскага дыялогу. А напрыканцы яе пісьменнік падарыў мясцовай бібліятэцы сваю кнігу “Судьбой повенчаны с границей”, якая была выдадзена выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне” у мінулым годзе і прысвечана абаронцам межаў краіны.

Прэс-служба МАА СПБ