Лета на зыходзе, сяброўства з кнігай працягваецца

Лета на зыходзе, сяброўства з кнігай працягваецца

Напрыканцы лета ў бібліятэцы Уздзенскага ліцэя былі падведзены вынікі акцыі “Лета з кнігай” У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі ліцэя, іх родзічы, навучэнцы, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, жыхары пасёлка Першамайск.

Вучаніца Сямёнавіцкай школы Эльвіра Аліева ўжо сталы чытач бібліятэкі. У спаборніцтве чытачоў яна заваявала 3 месца.  Разам з татам Адалатам Аліевым Эльвіра шчыравала, калі ішла падрыхтоўка да фінальнага акорда мерапрыемства, узнагароджвання пераможцаў і арганізацыі “салодкага стала” з гарбатай. Адалат Аліеў забяспечыў мерапрыемства самаварам, посудам.

Трэцяе месца раздзяліла з Эльвірай Мілана Крыцук, якая жыве ў Мінску, а лета праводзіла ў бабулі Ірыны Фёдараўны, ветэрана ліцэя, працавала выхавацелем у інтэрнаце. Мы спадзяёмся, што дзяўчынка пасябруе не толькі з бібліятэкай навучальнай установы, стане дасведчаным спецыялістам зусім не важна ў якой сферы, бо, як кажуць, “інфармаваны – узброены”.

Другое месца ў напружанай, але захапляльнай і карыснай гонцы за інфармацыяй і за прыз заняла Дамініка Шаруенава. Дзяўчынка за лета вывучыла шмат вершаў, магчыма, і сама пачне іх пісаць. Дапамагала ўнучцы бабуля Тамара Мікалаеўна Кучук, якая працуе ў ліцэі бухгалтарам.

А першае месца заняў Арсеній Лысенка. Хлопчык так хацеў апярэдзіць дзяўчынак, што нашмат болей прачытаў кніг і вельмі актыўна працаваў у чытальнай зале бібліятэкі, бо ўлічвалася не толькі колькасць самастойна прачытаных кніг, але і пераказ прачытанага бібліятэкару, удзел у калектыўных гутарках з іншымі чытачамі.

Усе пераможцы ўзнагароджаны ўдзячнымі лістамі ад ліцэя, кнігамі з аўтографам бібліятэкара і пісьменніцы Зоі Калкоўскай, каштоўнымі падарункамі.

Акцыя працягваецца, далей яна будзе праходзіць пад назвай “Навучальны год з кнігай”. Наперадзе падвядзенне вынікаў сярод навучэнцаў.

 

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.


Fatal error: Uncaught exception 'wfWAFStorageFileException' with message 'Unable to verify temporary file contents for atomic writing.' in /home/maaspbby/public_html/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:46 Stack trace: #0 /home/maaspbby/public_html/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(567): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/home/maaspbby/...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig() #2 {main} thrown in /home/maaspbby/public_html/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 46