Кніжная навінка пісьменнікаў Міншчыны

Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» выдала калектыўны зборнік «Абярэг».

Зборнік складзены з твораў, дасланых пісьменнікамі Міншчыны на літаратурна-песенны конкурс «Светач Духоўнасці», які прайшоў  у 2020 годзе. У зборніку – вершы, тэксты песень, малая проза 22-х удзельнікаў конкурсу і членаў журы.

ВІНШУЕМ з выхадам кнігі ўсіх, хто працаваў над выданнем, а таксама сааўтараў зборніка: Лёлю Багдановіч, Святлану Быкаву, Славаміра Даргеля, Таццяну Дашкевіч, Ніяну Загарэўскую, Эсміру Ісмаілаву, Марыю Кобец, Людмілу Круглік, Алу Лапошыч, Галіну Мароз, Уладзіміра Несцяровіча, Галіну Нупрэйчык, Яўгена Пясецкага, Уладзіміра Рунцэвіча, Марыю Шакун, Аляксея Шаўцова, Марыю Шэбанец, Уладзіміра Цануніна, Таццяну Цвірка, Кастуся Цыбульскага, Эльвіру Ярчак!

Над зборнікам працавалі:  Святлана Быкава, Марыя Кобец, карэктар Таццяна Якаўлевіч, мастак (дызайн вокладкі) Таццяна Каленік, а таксама выдавецтва «Друкарскі Дом «Вішнёўка».

Інфармацыя прэс-службы МАА ГА СПБ