Казачныя падарункі для юных чытачоў

P1080678У бібліятэцы Мінскага раённага цэнтра культуры прайшла творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой і супрацоўнікамі выдавецкага дома “Звязда”.

IMG_2988Юныя чытачы загадзя рыхтаваліся да сустрэчы, чыталі казкі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. На мерапрыемстве яны з цікавасцю пазнаёміліся з пісьменніцай, даведаліся, як складваўся яе жыццёвы і творчы лёс, з’яўляліся на свет кнігі. Казачніца прыйшла на сустрэчу ў вобразе феі, пра якую напісана ў яе кнігах. Хлопчыкаў і дзяўчынак не пакінула абыякавымі такое яркае, незвычайнае мерапрыемства. Творчасць Кацярыны Хадасевіч-Лісавой пасля асабістага знаёмства выклікала яшчэ большую цікавасць. IMG_3009Юныя чытачы адзначылі, што яе творы здзіўляюць мноствам незвычайных прыгод, вучаць рабіць дабро, шанаваць сяброўства, берагчы прыроду.

P1080633

Аўтар пазнаёміла прысутных са сваімі творамі – новай кнігай “Канікулы з прыгодамі”, а таксама папярэднімі выданнямі: “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка”, “Казкі Сіняй падушкі”, “Код геніяльнасці”, “Казкі сівой даўніны”, “Казкі Чараўніцы зімы” і іншымі. Аматарам прыгод яны абавязкова спадабаюцца!

P1080684Наталля Крыштаповіч

Матэрыял з Мінскай раённай газеты “Прысталічча”