“Канікулы з прыгодамі” – актуальная кніга ў час летнягя адпачынку

Пятрышкаўская сельская бібліятэка і летам часта запрашае сваіх юных чытачоў на самыя розныя цікавыя мерапрыемствы. Нядаўна ў госці да хлопчыкаў і дзяўчынак завітала казачніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Пісьменніца прадставіла чытачам сваю новую кнігу “Канікулы з прыгодамі, альбо зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка”, а таксама пазнаёміла чытачоў з папярэднімі выданнямі: “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка”, “Казкі Чараўніцы зімы”, “Казкі Сіняй падушкі”, “Код геніяльнасці”, “Казкі сівой даўніны”, “Падарожжы ў Чароўны лес”.1 Дзеці не толькі даведаліся пра што гэтыя кнігі і як яны ствараліся, але і мелі магчымасць на свае вочы пабачыць некаторых герояў. Цікавасць малодшых школьнікаў выклікалі камячок Пухлік і Сіняя падушка – персанажы, якія пісьменніца прывезла з сабой. Кожнаму дзіцяці хацелася дакрануцца да сімпатычнага Пухліка і на імгненне прылегчы на незвычайную Сінюю падушку, якая ўмее расказваць казкі.

2Напрыканцы сустрэчы адбылася аўтограф-сесія. Казачніца адкрыла юным чытачам сакрэт, што кожны, хто вельмі захоча, можа трапіць у казку, а зрабіць гэта магчыма… чытаючы кнігу. З рук пісьменніцы кожнае дзіця атрымала арыгінальнае запрашэнне ў казку, падпісанае мудрагелістым аўтографам казачнай феі.

Паліна Несцяронак,

клуб юнага журналіста “ЛІМОН”

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.