Калі прафесія – не перашкода
Дзіцячы пісьменнік з Вілейкі Віктар Кажура вядомы на Міншчыне не толькі як адметны літаратар. Ён яшчэ і выдатны педагог-метадыст, які працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.
Падчас святкавання 85-годдзя Мінскай вобласці за шматгадовую плённую працу Віктар Віктаравіч атрымаў узнагароду ад Міністэрства адукацыі – ганаровую грамату. Віншуем калегу з высокай ацэнкай яго прафесійнай дзейнасці!
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі