Кацярына Хадасевіч-Лісавая – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» шчыра віншуюць паплечніцу па пяры Кацярыну Хадасевіч-Лісавую з заслужанай узнагародай!

Па падведзеных выніках самага значнага ў Беларусі літаратурнага конкурса Нацыянальную літаратурную прэмію ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» атрымала сябра Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» КАЦЯРЫНА ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ за кнігу-квэст для дзяцей «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці», выдадзеную ў 2019 годзе ў выдавецтве «Звязда».

Вынікі конкурсу былі аб’яўлены 6-га верасня г.г. на Свяце «Дзень беларускага пісьменства» ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці.

Прэс-служба МАА ГА СПБ